Брата абвінавачанага ў дыверсіі ў Мачулішчах прысудзілі да 4 гадоў калоніі

Справу палітзняволенага Андрэя Лапаціна слухалі ў Мінскім гарадскім судзе

Справу палітзняволенага Андрэя Лапаціна слухалі ў Мінскім гарадскім судзе / facebook.com/EUinBelarus/

Палітзняволенага Андрэя Лапаціна прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — гэта значыць, яго судзілі за данаты. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Прысуд агучылі ў Мінскім гарадскім судзе яшчэ 22 красавіка.

Андрэй Лапацін — брат Максіма Лапаціна, якога ў мінулым сакавіку затрымалі разам з жонкай паводле справы аб дыверсіі ў Мачулішчах. У пары двое непаўналетніх дзяцей. Праваабаронцам вядома, што Максіма моцна збілі пры затрыманні. Прапаганда паведамляла, што нібыта ён на просьбу знаёмай падвёз "украінскага агента".

Андрэя Лапаціна затрымалі ў траўні 2023 года, калі ён прыехаў у Беларусь з Літвы, каб аднесці перадачу брату ў СІЗА. Абодва браты прызнаныя палітзвяволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі